2015-05-18 14:57:00

Правядзенне Году Міласэрнасці абмеркавалі ў Ватыкане


Папа Францішак правёў сустрэчу з кіраўнікамі усіх дыкастэрый Апостальскай Сталіцы. Яна адбылася раніцай 18 мая 2015 г. у Балонскай зале апостальскага палацу. У цэнтры ўвагі Святога Айца і ватыканскіх іерархаў было правядзенне Году Божай Міласэрнасці. Сустрэча праходзіла за закрытымі дзвярыма.

У рамках Году Міласэрнасці Ватыкан наведаюць мільёны пілігрымаў. Некалькі дзён таму адбылося пасяджэнне адпаведна створанай ватыканска-італьянскай каардынацыйнай групы, у якую уваходзяць высокія касцёльныя іерархі, прадстаўнікі ўраду, муніцыпальных і рэгіянальных органаў улады.

Юбілейны Год пачнецца ў Касцёле 8 снежня 2015 г. у свята Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і будзе працягвацца да ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету, 20 лістапада 2016 г. Яго афіцыйнае абвяшчэнне адбылося 11 красавіка 2015 г. выданнем папскай булы “Misericordiae Vultus”.








All the contents on this site are copyrighted ©.