2015-05-17 12:13:00

Cвяты Айцец заклікаў маліцца аб спакоі ў Бурундзі


Святы Айцец заклікаў маліцца аб мірным вырашэнні грамадска-палітычнай сітуацыі ў Бурундзі – невялікай дзяржаве ва Усходняй Афрыцы, дзе некалькі дзён таму была прадухілена спроба дзяржаўнага перавароту. “Хачу заклікаць маліцца за дарагі народ Бурундзі, які перажывае далікатны момант: няхай Пан дапаможа ўсім пазбегнуць насілля і адказна дзейнічаць дзеля дабра краіны”, - сказаў Пантыфік 17 мая 2015 г., звяртаючыся да вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра, перад малітвай “Regina Coeli”.

Францішак таксама прывітаў членаў афіцыйных дэлегацый Палестыны, Францыі, Італіі, Ізраіля і Іарданіі, якія прысутнічалі на здзейсненай ім кананізацыі чатырох законніц, што паходзілі з гэтых тэрыторый. “Натхняючыся іх прыкладам міласэрнасці, любові і згоды, хрысціяне гэтых земляў, няхай глядзець з надзеяй у будучыню, працягваючы шлях салідарнасці і братэрскага сумеснага жыцця”, - пажадаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.