2015-05-16 12:28:00

Папа прыняў на аўдыенцыі Махмуда Абаса


16 мая 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Дзяржавы Палестына Махмуда Абаса, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Галахерам. Палітык прыме ўдзел у кананізацыі двух палестынскіх благаслаўлёных: Мары-Альфансін Гатас і Марыям Бавардзі, якую 17 мая 2015 г. здзейсніць папа Францішак. Палестынскі лідэр падзякаваў Святому Айцу за гэту кананізацыю.

У ходзе сардэчных перамоваў выказвалася глыбокае задавальненне дасягнутай згодай па тэксце Усеабдымнага пагаднення паміж бакамі, якое тычыцца важных аспектаў жыцця і дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Палестыне і будзе падпісана ў бліжэйшай будучыні.

Затым гаворка ішла пра мірны працэс з Ізраілем. Выказвалася пажаданне, каб былі абноўлены непасрэдныя перамовы паміж бакамі дзеля знаходжання справядлівага і трывалага вырашэння канфлікту. Для дасягнення гэтай мэты, прагучала пажаданне, каб ізраільцяне і палестынцы, з дапамогай міжнароднай супольнасці, прынялі мужныя рашэнні на карысць міру. У кантэксце размовы аб канфліктах, якія ахапілі Блізкі Усход і важнасці змагання з тэрарызмам, падкрэслівалася неабходнасць міжрэлігійнага дыялогу. 








All the contents on this site are copyrighted ©.