16 мая 2015 г. папа Францішак прызначыў польскага святара кс. Дарыюша Бураса на пасаду апостальскага адміністратара Апостальскай адміністратуры Атыраў у Казахстане.
Святар нарадзіўся ў 1971 г. Пасля заканчэння семінарыі служыў у роднай Тарнаўскай дыяцэзіі, на поўдні Польшчы. У 2000-2002 гадах здзейсняў святарскае служэнне ва ўкраінскім Цярнопалі, а ў 2002-2006 – у казахстанскім Атыраў. На працягу 2006-2007 вучэбнага году быў духоўным кіраўніком семінарыі ў Карагандзе, пасля чаго вярнуўся на радзіму, дзе працягваў вучобу. З 2010 г. займаўся душпастырскім служэннем ў Нарвегіі.
Каталіцкі Касцёл у Казахстане складаецца з архідыяцэзіі Астаны, Алматынскай і Карагандзінскай дыяцэзіі, Апостальскай адміністратуры Атыраў і Апостальскай дэлегатуры для грэка-католікаў Казахстану і Цэнтральнай Азіі.
All the contents on this site are copyrighted ©. |