2015-05-16 11:29:00

Абвешчаны дэвіз візіту Папы на Кубу


“Місіянер міласэрнасці” – такім стане дэвіз візіту папы Францішка на Кубу. Ён перагукаецца з дэвізамі падарожжаў на гэты востраў яго папярэднікаў на пасадзе Біскупа Рыма: св. Ян Павел ІІ прыбываў сюды ў 1998 г. як “Пасланнік праўды і надзеі”, а Бэнэдыкт XVI, як “Пілігрым любові”. Дэвіз візіту Францішка выбраў мясцовы епіскапат, улічваючы вялікае значэнне, якое Папа надае міласэрнасці ў сваім навучанні.

Святы Айцец будзе знаходзіцца на Кубе з 19 па 22 верасня 2015 г. Маршрут яго пілігрымкі будзе пралягаць праз тры гарады: Гавану, Ольгін, з насельніцтвам 500 тыс. чалавек і Сант’яга-дэ-Куба, дзе знаходзіцца санктуарый Маці Божай Міласэрнасці дэль-Кобра. З гэтага горада Папа накіруецца ў Вашынгтон, адкуль распачне свой візіт у ЗША.








All the contents on this site are copyrighted ©.