2015-05-15 14:15:00

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Румыніі


15 мая 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Румыніі Клаўса Вернера Ёханіса, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Галахерам.

Сустрэчы прайшлі ў кантэксце святкавання 25-годдзя аднаўлення дыпламатычных адносін паміж Апостальскай Сталіцай і Румыніяй, што адбылося 15 сакавіка 1990 г. У ходзе сардэчных перамоваў гаворка ішла аб двухбаковых адносінах, якія характарызуюцца плённым супрацоўніцтвам, аб адносінах паміж дзяржаўнымі ўладамі і мясцовымі каталіцкімі супольнасцямі, аб добрым суіснаванні паміж меншасцямі. Таксама закраналіся тэмы міжнароднай павесткі дня, адзначаецца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.