2015-05-15 15:18:00

Папа прыняў біскупаў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі


15 мая 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў рамках візіту “ad limina Apostolorum” дэлегацыю біскупаў з Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі. Падчас яе, Святы Айцец нагадаў пра абавязак іерархаў спрыяць міру і дыялогу паміж рознымі этнічнымі і рэлігійнымі групамі краіны, пакутуючай ад насілля. Біскупы пакліканы граць “прароцкую ролю” у жыцці грамадства, адзначыў ён. Пантыфік заклікаў сведчыць аб “фундаментальных каштоўнасцях справядлівасці, праўды, сумленнасці, якія знаходзяцца ў аснове кожнага абнаўлення”. Асаблівыя намаганні павінны быць прыкладзены ў сферы выхавання свецкіх вернікаў, каб натхнёныя сацыяльным навучаннем Касцёла, узялі на сябе адказнасць за перамену грамадства згодна з Евангеллем і за прыгатаванне “шчаслівай будучыні народу”, напісаў Францішак у звароце да цэнтральна-афрыканскага епіскапату.

Папа звярнуў асаблівую ўвагу на важнасць клопату мясцовага Касцёла аб сем’ях, якія становяцца ахвярамі не толькі насілля падчас канфліктаў, але і “новай ідэалагічнай каланізацыі, якая пашыраецца паўсюль”.








All the contents on this site are copyrighted ©.