2015-05-15 12:26:00

Кардынал Паралін сустрэўся з персаналам “Bambino Gesu"


Кардынал Дзяржсакратар  Пьетра Паралін прыняў удзел у канферэнцыі з нагоды 30-годдзя надання ватыканскай педыятрычнай клініцы “Bambino Gesu” статуса навуковага-даследчага інстытута. “Заўсёды надавайце вялікую ўвагу самым бедным і давайце адчуць, што кожны з вас надзелены дадатковай любоўю, паколькі з’яўляецца часткай шпіталя, які быў і працягвае быць вялікай справай міласэрнасці”, - звярнуўся бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца да персаналу ўстановы.

Пурпурат выказаў пажаданне, каб дзейнасць клінікі “Bambino Gesu” працягвала ажыцяўляцца на стаўпах павагі і служэння жыццю і першаснасці клопату пра хворых дзяцей і іх сем’і. Кардынал Паралін заклікаў забяспэчваць маленькіх пацыентаў структуры і іх блізкіх сапраўднай “тэрапіяй адкрытасці”, адначасова з высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогай.

У ватыканскай педыятрычнай клініцы “Bambino Gesu” штогадова праводзіцца больш за 18 тыс. аперацыі. У 1986 г. тут была здзейснена першая ў Італіі перасадка сэрца дзіцяці; з 1987 г. пачала праводзіцца камп’ютарная тамаграфія; у 1992 г. адкрыты цэнтр дапамогі дзецям хворым на СНІД; у 1994 г. здзейснена першая перасадка нырак. Пачынаючы з двухтысячных гадоў пачалася сапраўднае “цунамі” адкрыццяў і новаўвядзенняў, адзначалася падчас канферэнцыі.

Клінічная дзейнасць структуры ажыцяўляецца адначасова з навуковымі даследваннямі. Шпіталь арыентаваны на глыбокія даследванні ў розных галінах педыятрыі, асабліва ў сферы біямедыцыны, эндакрыналогіі і неўралогіі. Тут праводзяцца вывучэнні рэдкіх захворванняў. Толькі за апошнія пяць гадоў у “Bambino Gesu” былі адкрыты каля 50 новых генных хваробаў. 








All the contents on this site are copyrighted ©.