2015-05-11 14:30:00

Святы Айцец размаўляў з кіраўніком Копцкай Царквы


Сёння больш чым калі-небудзь нас аб’ядноўвае экумэнізм крыві, напісаў Францішак у сваім пасланні да кіраўніка Копцкай Царквы, Патрыярха Александрыйскага Тавадраса II у другую гадавіну іх сустрэчы ў Ватыкане, якую Пантыфік назваў “днём сяброўства” паміж дзьвума Цэрквамі. Святы Айцец запэўніў у малітве за хрысціянскую супольнасць у Егіпце і на ўсім Блізкім Усходзе, і ўзгадаў коптаў, якія нядаўна панеслі ў Лівіі мучаніцкую смерць за веру.

Нягледзячы на тое, што ўзаемные зносіны яшчэ не дасканалыя, католікаў і коптаў аб’ядноўвае адзін хрост. “Не будзем спыняцца на шляху да поўнай камуніі і расці ў любові і разуменні”, - пажадаў Папа.

У адказ на пасланне Францішка Тавадрас II 10 мая 2015 г. у другой палове дня патэлефанаваў у Ватыкан і правёў доўгую гутарку з Пантыфікам. Яны абмеркавалі, між іншым, тэмы, звязаныя з далейшымі дзеяннямі на шляху да адзінства хрысціян.








All the contents on this site are copyrighted ©.