2015-05-09 11:10:00

Пантыфік прывітаў удзельнікаў юдэйска-каталіцкага форума


120 рабінаў, 7 кардыналаў, 25 біскупаў і 50 святароў з усяго свету 4-7 мая 2015 г. правялі супольную сустрэчу. Яна прайшла ў Галілеі ў Ізраілі і была прымеркавана да 50-й гадавіны “Nostra Aetate”, саборнай дэкларацыі пра адносіны Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій, а таксама ў знак прызнання 70-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны і Халакоста. Ініцыятарам выступіў Неакатэхуменальны шлях.
    
У спецыяльнай заяве пасля заканчэння форуму, апублікаванай 9 мая 2015 г., гаворыцца, што яго ўдзельнікі “зразумелі, што нешта глыбока змяняецца ў адносінах паміж юдэямі і хрысціянамі”, і што “Бог імкнецца адкрыць шлях зносін паміж юдаізмам і Каталіцкім Касцёлам”. Яны выказалі агульнае імкненне рабіць свет лепшым, у тым ліку праз клопат пра пакутуючых, большую павагу да стварэння і ўмацавання сям’я.

Папа Францішак скіраваў асабістае пасланне ўдзельнікам спаткання, у якім запэўніў у сваёй духоўнай блізкасці. Ён выказаў спадзяванне, што форум “стане магчымасцю ўмацавання повязяў братэрства” і паспрыяе імкненню да ўзаемнага пазнання. У сваім кароткім звароце Пантыфік узгадаў шматлікіх асоб, што сёння пакутуюць па ўсім свеце і запрасіў адкрыць сэрцы на іх трагедыю. Ён пажадаў рабінам і каталіцкаму духавенству Божага благаслаўлення, якое з’яўляецца “закладам міру і моцы”.

Неакатэхуменальны шлях ладзіць такога роду сустрэчы з удзелам кардыналаў, біскупаў і святароў у Святой Зямлі штогод. Сёлетняя стала выключнай і гістарыянай – упершыню на яе прыбылі юдэйскія рабіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.