2015-05-08 15:49:00

Францішак прыняў групу пяцідзесятніцкіх пастараў


7 мая 2015 г. у Ватыкане папа Францішак прыняў каля сотні пяцідзесятніцкіх пастараў з розных краін свету. Сустрэча адбылася па ініцыятыве апошніх і насіла нефармальны характар. На ёй панавала сардэчная атмасфера і дух малітвы аб адзінстве вызнаўцаў Хрыста, паведаміў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку. Пантыфіка суправаджаў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Група прыбыла ў Ватыкан пад кіраўніцтвам італьянскага пастара Джавані Траэціна. З ім Святы Айцец падтрымлівае сяброўскія адносіны яшчэ з часоў свайго служэння ў Буэнас-Айрэсе. У ліпені 2014 г. яго супольнасць у італьянскай Казерце Папа наведаў асабіста.








All the contents on this site are copyrighted ©.