2015-05-08 11:17:00

Святы Пасад будзе падтрымліваць збліженне Кубы і ЗША


Святы Пасад будзе працягваць падтрымліваць збліжэнне паміж Злучанымі Штатамі і Кубай, сказаў кардынал Пьетра Паралін, Дзяржасакратар Яго Святасці Папы. Тым не менш, ён падкрэсліў, што “пасля 50 гадоў адсутнасці сувязяў, панявання ўзаемнага недаверу і варожасці”, гэта не будзе лёгка. “Абодва бакі на працягу доўгага часу сведчылі ўзаемную пагарду. Таму мы павінны будаваць атмасферу даверу, на гэтым этапе мы цяпер і знаходзімся”, - патлумачыў кіраўнік ватыканскай дыпламатыі ў каментары для romereports.com.

Ён запэўніў, што цяперашнія кубінска-амерыканскія адносіны “рухаюцца ў правільным кірунку”. Святы Пасад у бліжэйшыя месяцы будзе садзейнічаць гэтаму працэсу, з асаблівым акцэнтам на адкрыццё амерыканскага пасольства ў Гаване, што, на думку кардынала Параліна, стане “вельмі важным крокам”.

У 2014 г. ватыканская дыпламатыя выступіла ў якасці пасярэдніка ў працэсе аднаўлення – пасля больш чым 50 гадоў – дыпламатычных адносін паміж Кубай і Злучанымі Штатамі Амерыкі. У верасні 2015 г. папа Францішак наведае абедзве краіны ў рамках аднаго апостальскага падарожжа. У бліжэйшую нядзелю, 10 мая 2015 г. яго госцем у Ватыкане будзе кубінскі Прэзідэнт Рауль Кастра.








All the contents on this site are copyrighted ©.