2015-05-06 14:11:00

Францішак пра 70-ю гадавіну заканчэння ІІ Сусветнай вайны


У канцы агульнай аўдыенцыі 6 мая 2015 г. Святы Айцец спаслаўся на 70-годдзе заканчэння Другой сусветнай вайны і звярнуўся да палітыкаў з заклікам спрыяць фарміраванню культуры міру. “У бліжэйшыя дні ў некаторых сталіцах будзе адзначацца 70-я гадавіна заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. З гэтай нагоды я давяраю Пану, праз заступніцтва Марыі, Каралевы супакою, жаданне, каб чалавечае грамадства вынесла ўрокі з памылак мінулага і, каб таксама ва ўмовах бягучых канфліктаў, раздзіраючых некаторыя рэгіёны свету, усе кіруючыя лёсам народаў працавалі на карысць агульнага дабра і спрыялі фарміраванню культуры міру”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.