2015-05-03 11:58:00

Пантыфік наведае чарговую рымскую парафію


3 мая 2015 г. папа Францішак у другой палове дня наведае парафію Святой Марыі Каралевы Міру (Santa Maria Regina Pacis), якая знаходзіццца ў Осціі, прыкладна ў 30 кіламетрах ад Рыма. У рамках гэтага душпастырскага візіту, Пантыфік спачатку сустрэнецца з хворымі і пажылымі асобамі ў спартыўнай зале парафіі, а затым з катэхетамі, моладдзю і бацькамі дзяцей, якія ў гэтым годзе прымуць сакрамэнт хросту. Францішак звернецца таксама да членаў душпастрыскай рады і анімаратаў. Кульмінацыяй візіту стане св. Імша, перад якой ён паспавядае чатырох вернікаў парафіяльнай супольнасці. Для таго, каб у літургіі маглі ўпоўні ўдзельнічаць усе жадаючыя, перад касцёлам будуць устаноўлены вялізарныя экраны.Парафія Святой Марыі Каралевы Міру налічвае каля 20 тыс. вернікаў.

Будзе гэта трэці візіт папы Францішка ў рымскую парафію ў гэтым годзе і 11-ы з пачатку пантыфікату.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.