2015-05-02 10:39:00

Пасланнік Папы на 600-годдзі са смерці Яна Гуса


Спецыяльны пасланнік папы Францішка будзе прысутнічаць на мерапрыемствах з нагоды 600-годдзя з дня смерці Яна Гуса, якія пройдуць у Празе 5-6 ліпеня 2015 г. Ім стане арцыбіскуп Пражскі на пенсіі Міраслаў Влк. Паведамленне аб гэтым рашэнні Святога Айца было апублікавана 2 мая 2015 г.

Ян Гус з'яўляецца нацыянальным героем чэшскага народа. Ён жыў на мяжы XIV-XV стагоддзяў і праславіўся як прапаведнік, мысляр і ідэолаг Рэфармацыі ў Чэхіі. Некаторы час ён быў рэктарам Пражскага універсітэта – самага старажытнага ва Усходняй Еўропе. Вучэнне Яна Гуса было прызнана ератычным, а сам ён быў спалены на кастры 6 ліпеня 1415 г. у Канстанцы. 








All the contents on this site are copyrighted ©.