2015-05-02 11:32:00

Папа: несці Божую любоў тым, хто стаміўся ад чалавечых слоў


2 мая 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскай Зале Паўла VI вялікую групу пілігрымаў з дыяцэзіі Ізэрнія-Венафра, якая знаходзіцца ў італьянскім рэгіёне Малізэ. Яго Святы Айцец наведваў з пастырскім візітам 5 ліпеня 2014 г.

Звяртаючыся да сваіх гасцей, Папа ў першую чаргу закрануў пытанні, якія абцяжарваюць жыццё насельніцтва рэгіёна. Ён нагадаў, пра “хранічную праблему беспрацоўя”, якая асаблівым чынам ударае па моладзі і прымушае яе эміграваць у іншыя краіны; пра адсутнасць паслуг адпаведных сапраўдным патрэбам людзей, асабліва пажылых, хворых, інвалідаў, а таксама сем’яў. Перад абліччам гэтых выклікаў Пантыфік заклікаў да аб’яднання сілаў насельніцтва, дзяржаўных устаноў, прыватных асобаў і грамадскай супольнасці. На яго думку, трэба спрыяць з’яўленню новых працоўных месцаў, каб даць людзям, у першую чаргу моладзі, “магчымасць рэалізаваць сябе праз шляхетную працоўную дзейнасць”.

Францішак заклікаў вернікаў дыяцэзіі Ізэрнія-Венафра несці любоў Божую у розныя асяроддзі, асабліва самотным людзям, маргіналізаваным, прыгнечаным пакутамі і сацыяльнай несправядлівасцю, “шматлікім стомленым чалавечымі словамі і маючым глыбокую настальгію па Богу”. Сапраўдным місійным запалам павінны быць прасякнуты ўсе парафіі, падкрэсліў Пантыфік. “Кожная парафіяльная супольнасць паклікана быць прывілеяваным месцам слухання і абвячшэння Евангелля; домам малітвы сабранай вакол Эўхарыстыі; сапраўднай школай адзінства, дзе гарачыня любові дамінуе над спакусай павярхоўнай і чэрствай рэлігійнасці”, - сказаў Папа.

Святы Айцец нагадаў пра важнасць клопату пра патрабуючых, беспрацоўных, бяздомных і тых, хто стаў ахвярай новых формаў беднасці. Неабходна разам з імі будаваць грамадства больш гасціннае, паважлівае да адметнасцяў, больш справядлівае і салідарнае, адзначыў ён. Папа заклікаў вернікаў дыяцэзіі Ізэрнія-Венафра быць сведкамі салідарнасці ў сваіх гарадах, мястэчках, на месцах працы, у сям’і і ў іншых асяроддзях.








All the contents on this site are copyrighted ©.