2015-05-01 12:32:00

Блізкаўсходні Патрыярх папрасіў дапамогі ЮНЕСКА


Устойлівы адток хрысціян з Блізкага Усходу вядзе да паслаблення пазіцый умераных мусульман, папярэдзіў Мараніцкі Патрыярх Антыёхіі, кардынал Бешара Бутрас Раі. Ліванскі іерарха выступіў у штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы і распавёў аб становішчы хрысціян на Блізкім Усходзе ў цяперашні час. Ён адзначыў, што калі хрысціяне пакінуць рэгіён, “іслам патрапіць у рукі фундаменталістаў”. Патрыярх заклікаў еўрапейскіх лідэраў прыняць меры да таго, каб захаваць хрысціянскую прысутнасць у рэгіёне.

Кардынал таксама заклікаў аказаць дапамогу бежанцам, якія былі вымушаныя пакінуць свае дамы, уцякаючы ад кровапраліцця. Ён паведаміў, што Ліван ў цяперашні час прадастаўляе прытулак для больш чым 1,5 млн. бежанцаў з Сірыі, што эквівалентна прыкладна адной трэцяй карэннага насельніцтва Лівана.

Найбольш важным кардынал лічыць рашэнне ізраільска-палестынскага і араба-ізраільскага канфліктаў. Гэта, паводле яго слоў, “корань усіх канфліктаў і войнаў, развязаных на Блізкім Усходзе”. Ліванскі іерарх нагадаў, што ўжо ёсць адпаведныя рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН, якія павінны, аднак, выконвацца ўсімі бакамі ў канфлікце.

Блізкаўсходні іерарх заклікаў сусветных лідэраў патрабаваць перамоваў, якія б паклалі канец баявым дзеянням у Сірыі, а таксама ў Іраку і Емене. Перш за ўсё, сказаў ён, трэба “спыніць палітычную і фінансавую падтрымку як ваюючых бакоў, так і тэрарыстычных арганізацый".

Ён падкрэсліў, што сітуацыю можа вырашыць толькі салідарнасць міжнароднай супольнасці і яе рашучыя дзеянні па спыненні вайны і вяртанні ўцекачоў у свае краіны. ЮНЕСКА паклікана адыграць у гэтым працэсе важную ролю, асабліва калі гаворка ідзе пра абарону культурнай, гістарычнай і чалавечай спадчыны многіх народаў свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.