2015-04-27 12:34:00

Францішак прыняў галоўнага рабіна Рыма


27 красавіка 2015 г. папа Францішак сустрэўся ў Ватыкане з галоўным рабінам Рыма Рыкарда Дзі Сэньі. Імі быў абмеркаваны шырокі спектр актуальных пытанняў: ад сацыяльных праблем, якія ахапілі Еўропу, да міжкантынентальнай эміграцыі і гуманітарных выклікаў. Папа і юдэйскі лідэр абмеркавалі адказнасць рэлігій у гэтым кантэксце і будучыя праекты супрацоўніцтва. Сустрэча прайшла ў сардэчнай атмасферы.

Францішак і Рыкарда Дзі Сэньі павінны былі спаткацца яшчэ 20 красавіка 2015 г. у рамках візіту ў Ватыкан прадстаўнікоў Канферэнцыі еўрапейскіх рабінаў. Кіраўнік рымскай яўрэйскай супольнасці, аднак, не змог прыняць удзел у гэтай аўдыенцыі, паколькі ўдзельнічаў у пахаванні свайго папярэдніка, рабіна Эліа Тоафа.








All the contents on this site are copyrighted ©.