2015-04-22 14:55:00

Францішак наведае Кубу


Папа Францішак здзейніць візіт на Кубу, адказваючы на запрашэнне мясцовых уладаў і каталіцкіх біскупаў, пацвердзіў 22 красавіка 2015 г. кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Візіт на востраў адбудзецца на шляху ў Злучаныя Штаты Амерыкі, удакладніў прадстаўнік Святога Пасаду.

Канкрэтных дат падарожжа на Кубу пакуль не называецца, але ўжо вядома, што візіт у ЗША працягнецца з 22 па 27 верасня 2015 г. Святы Айцец наведае Вашынгтон, Нью-Ёрк і Філадэльфію, дзе прыме ўдзел у Сусветнай сустрэчы сям’яў.

У 2014 г. ватыканская дыпламатыя выступіла ў якасці пасярэдніка ў аднаўленні – пасля больш чым 50-ці гадоў – дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Куба і Злучанымі Штатамі Амерыкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.