2015-04-22 12:04:00

Папа падтрамаў супрацоўніцтва з ЮНІСЕФ


Святы Айцец сустрэўся 21 красавіка 2015 г. з выканаўчым дырэктар ЮНІСЕФ Энтані Лэйкам. Фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый для дзяцей далучыўся да адукацыйнага праекту “Scholas Occurrentes”, створанага па ініцыятыве цяперашняга Папы яшчэ падчас яго служэння ў Буэнас-Айрэсе. Яго мэта – у шырокім супрацоўніцтве адукацыйных устаноў.

Падчас візіту ў Ватыкан Энтані Лэйк падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве тэрмінам на пяць гадоў. Як падкрэсліваецца ў спецыяльнай заяве, мэта гэтага партнёрства складаецца ў забеспячэнні беднай моладзі неабходнымі прыладамі, інфармацыяй і ведамі.

У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё Лэйк падкрэсліў, што з дапамогай ЮНІСЕФ “Scholas Occurrentes” зможа карыстацца самымі новымі тэхналогіямі. “У бліжэйшыя месяцы мы засяродзімся на эфектыўным выкарыстанні кампутарных тэхналогій для аб’яднання асобных суб’ектаў у віртуальную сетку. Нешта падобнае было б немагчыма яшчэ 10 гадоў таму. Мы бачым, і гэта сапраўды выдатна, што тэхнічныя навінкі былі распрацаваны не толькі для моладзі, але і праз саміх маладых людзей. Таму “Scholas Occurrentes” з дапамогай ЮНІСЕФ дапаможа ўключыць у адну інавацыйную супольнасць маладых людзей з розных куткоў свету”, - сказаў выканаўчы дырэктар фонду ААН для дзяцей.








All the contents on this site are copyrighted ©.