2015-04-20 11:30:00

Святы Айцец: не трэба блытаць веры з уладай


Сведчанне мучанікаў дапамагае нам не ўпасці ў спакусу ператварыць веру ва ўладу, лічыць Святы Айцец Францішак. Ён узначаліў 20 красавіка 2015 г. св. Імшу ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. Каментуючы фрагмент Евангелля, дзе натоўп шукае Езуса пасля размнажэння хлябоў і рыб, але толькі для “матэрыяльнага інтарэсу”, Францішак заўважыў, што ў веры ёсць рызыка не разумець сапраўднай місіі Хрыста – гэта адбываецца, калі чалавек карыстацца Езусам, імкнучыся “да ўлады”. “Гэта штодзённая спакуса хрысціян” – спакуса ўлады. Менавіта па яе прычыне вернік упадае ў тую “цеплыню”, якая прыносіць “рэлігійную марнасць” і ў канцы канцоў “крывадушнасць”, лічыць Пантыфік.

Езус даў канкрэтны “рэцэпт”, што рабіць у такой сітуацыі: “У тым справа Божая, каб вы верылі ў таго, каго Ён паслаў”, зацытаваў Папа сённяшнее Евангелле і ўдакладніў, што гаворка ідзе пра тое, каб верыць у Хрыста, пакладаць давер толькі ў Ім, а не ў іншых рэчах, якія аддаляюць нас ад Яго.

Пантыфік закончыў сваю гамілію малітвай да Бога: “Дай нам ласку здзіўлення сустрэчай, а таксама дапамажы нам не трапіць у дух мірскога, дух, які стаіць за знешнім глянцам такога хрысціянства, якое вядзе нас да жыцця як язычнікі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.