2015-04-17 10:34:00

Папа разглядае ідэю візіту на Кубу


Пантыфік разглядае ідэю падарожжа на Кубу. Калі яна рэалізуецца, візіт на востаў стане этапам маючай адбыцца паездкі ў Злучаныя Штаты. Паведамленні СМІ на гэту тэму пацвердзіў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Ён адзначыў, аднак, што кантакты з кубінскімі ўладамі па гэтай справе знаходзяцца толькі на першапачатковым этапе і пакуль не можна гаварыць аб кубінскім этапе падарожжа як “прынятым рашэнні” і “працоўным праекце”.

Францішак едзе ў Злучаныя Штаты ў верасні 2015 г. Ён наведае Вашынгтон, Нью-Ёрк і Філадэльфію.

У 2014 г. ватыканская дыпламатыя выступіла ў якасці пасярэдніка ў аднаўленні – пасля больш чым 50 гадоў – дыпламатычных адносін паміж Кубай і Злучанымі Штатамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.