2015-04-17 12:19:00

Пантыфік пра радасць і прыніжэнне


Прыніжэнне – калі яно здзяйсняецца і пераносіцца ў імя Евангелля – упадабняе да Хрыста, сказаў папа Францішак 17 красавіка 2015 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Святы Айцец пахіліўся на евангельскім урыўкам аб судзе над апосталамі, якія абвінавачваліся ў парушэнні забароны на прапаведванне Евангелля. Адзін з фарысеяў па імені Гамаліэль прапанаваў сінедрыёну вызваліць вучняў Хрыста, бо калі “іх справа ад людзей, то яна знікне”. Настаўнікі закону пагадзіліся. Паводле Папы, яны вырашылі “даць сабе час” – не паддавацца эмоцыям і нянавісці.

Такая пастава, на думку Святога Айца, актуальна для кожнага чалавека, калі мае кепскія думкі, пачуцці, антыпатыю, нянавісць адносна іншага. У такой сітуацыі трэба не дазволіць гэтым пачуццям развіцца – даць сабе час у момант спакусы.

“Таксама адбываецца і са мной здараецца. (...) Калі штосьці не падабаецца – першыя пачуцці, якія ўзнікаюць з’яўляюцца не Божымі, заўсёды кепскімі”, - шчыра прызнаўся Францішак. Тады трэба спыніцца і адкрыць прастору для дзейнасці Святога Духа, каб дапамог дасягнуць спакою, сказаў ён.

Папа заўважыў, што апосталы пакідалі сінедрыён будучы збітымі, але нягледзячы на гэта, “радуючыся, што былі годнымі цярпець знявагу за імя Езуса”. Прыніжэнне, перанесенае за Хрыста, робіць нас падобнымі на Яго, падкрэсліў Францішак і дадаў, што гэта тычыцца не толькі мучанікаў, але і “шматлікіх мужчын і жанчын, якія пераносяць прыніжэнні штодзённа дзеля карысці сваіх сем’яў” і “трымаюць рот закрытым, не кажуць нічога дзеля любові да Езуса”.

“Гэта святасць Касцёла, гэта радасць, якую дае прыніжэнне. Не таму, што прыніжэнне прыемнае – гэта быў бы мазахізм – але таму, што прыніжэнне ўпадабняе да Хрыста”, - падкрэсліў на заканчэнне сваёй гаміліі Святы Айцец. 








All the contents on this site are copyrighted ©.