2015-04-13 10:59:00

Папскія дарадчыкі сабраліся на пасяджэнне ў Ватыкане


Рада кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і рэформе Рымскай курыі сабралася 13 красавіка 2015 г. на сваё дзевятае пасяджэнне. Яно будзе працягвацца ў Ватыкане тры дні. Трэба нагадаць, што падчас папярэдняй сустрэчы, у сярэдзіне лютага, група з дзевяці кардыналаў абмяркоўвала ў асноўным праблемы фінансавага характару, звязаныя з арганізацыяй і дзейнасцю Сакратарыяту па эканамічных пытаннях. Іерархі пазнаёміліся з папярэднім варыянтам праекту рэформы ватыканскіх СМІ і пагадзілася з яго асноўнымі прапановамі. Дакумент быў падрыхтаваны спецыяльнай камісіяй на чале з Крыстаферам Патэнам, былым кіраўніком вялікабрытанскага медыяхолдынгу “ВВС”. Таксама ў лютым была разгледжана працай новай Папскай камісіі па абароне непаўналетніх.

У бліжэйшы час чакаецца заява Залы Друку Святога Пасаду адносна цяперашняга спаткання.








All the contents on this site are copyrighted ©.