2015-04-08 15:31:00

Папа спачувае ў сувязі са смерцю канадскага кардынала


Папа Францішак скіраваў свае спачуванні ў сувязі са смерцю канадскага кардынала Жан-Клода Цюркота, арцыбіскупа Манрэаля на пенсіі. Пурпурат адышоў у вечнасць 8 красавіка 2015 г. на 79-м годзе жыцця, пасля доўгай хваробы. “Дбайным і ўважлівым да выклікаў сучаснага Касцёла пастырам”, назваў іерарха Пантыфік у сваёй спецыяльнай тэлеграме. Святы Айцец высока ацаніў працу кардынала Цюркота на пасадзе старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Канады ў перыяд з 1997 па 1999 г. а таксама на Сінодах Біскупаў – аб кансэкраваным жыцці ў 1994 г. і аб Касцёле ў Амерыцы, у 1997 г.

Пасля смерці кардынала Жан-Клода Цюркота Калегія кардыналаў складаецца з 225 пурпуратаў, 122 з якіх маюць права голасу на канклаве.








All the contents on this site are copyrighted ©.