2015-04-08 09:57:00

Беларусь: сустрэча кіраўніка МЗС і Апостальскага нунцыя


7 красавіка 2015 г. прайшла сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці. Бакі абмеркавалі вынікі візіту ў Беларусь Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці Папы кардынала Пьетра Параліна, які адбыўся па запрашэнні беларускага боку 12-15 сакавіка 2015 г., а таксама шэраг пытанняў міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня, паведаміла прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Падчас візіту ў Беларусь кардынала Параліна, Уладзімірам Макеем адзначалася аб’ектыўная, узважаная, канструктыўная пазіцыя Апостальскай Сталіцы адносна Беларусі, якую цэняць у краіне. "Ватыкан для нас асаблівы партнёр у міжнародных адносінах, і падыходы Ватыкана ў вырашэнні праблем сучаснага грамадства блізкія і зразумелыя беларускаму народу", - казаў ён.








All the contents on this site are copyrighted ©.