2015-04-05 14:32:00

Велікодная літургія прайшла на галоўнай ватыканскай плошчы


5 красавіка 2015 г. папа Францішак узначаліў Велікодную св. Імшу ў Ватыкане. Тысячы вернікаў яшчэ задоўга да пачатку літургіі запоўнілі не толькі ўпрыгожаную кветкамі плошчу св. Пятра, але і блізкія да яе вуліцы. Радаснаму святочнаму настрою нават не перашкодзіла дадждлівае і халоднае надвор’е.

Святы Айцец не прамаўляў гаміліі, паколькі адразу пасля заканчэння Эўхарыстыі, з балкону ватыканскай базылікі, прагучала яго пасланне. Падчас св. Імшы былі прамоўлены малітвы на розных мовах і ў розных інтэнцыях. Адна з іх прагучала на рускай мове: за народы падзеленыя ўзброеннымі канфліктамі. Пасля літургіі Францішак праехаў некалькі разоў вакол плошчы св. Пятра на папамабіле, каб прывітаць як мага большую колькасць вернікаў. 








All the contents on this site are copyrighted ©.