2015-04-04 13:02:00

Ватыкан: апошнія прыгатаванні перад Вялікаднем


4 красавіка 2015 г. на ватыканскай плошчы праходзяць апошнія прыгатаванні да ўрачыстай Эўхарыстыі, якую папа Францішак узначаліць у Велікодную нядзелю. Групы галандскіх фларыстаў з самай раніцы займаюцца ўсталяваннем кветак, якія павінны надаць літургіі больш урачысты і святочны характар. Некалькі грузавых аўтамабіляў з тысячамі цюльпанаў, нарцысаў, ружаў, архідэй, квітнеючымі галінкамі слівы, вішні, яблыні і грушы прыбылі ў Ватыкан некалькі дзён таму. Спецыялісты загадзя іх размясцілі ў спецыяльныя кантэйнеры і прыгатавалі да выстаўлення на плошчы.

У 20.30 па рымскім часе ў базыліцы св. Пятра пачнецца літургія Пасхальнай вігіліі, якую ўзначаліць Святы Айцец. Падчас яе, Папа  ўдзеліць сакрамэнт хросту дзесяці асобам з Італіі, Албаніі, Кеніі, Камбоджы і Партугаліі, а таксама будзе маліцца за хрысціян, якія падвяргаюцца пераследам, за кіраўнікоў дзяржаў, якія імкнуцца да міру і аб навяртанні тых, хто сее нянавісць.

Спецыяльна для літургіі Пасхальнай вігіліі былі прыгатаваны сем тысяч свечак, якія запаляць асобы, што будуць маліцца разам з папам Францішкам у ватыканскай базыліцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.