2015-04-03 14:47:00

Францішак асудзіў тэракт у Кеніі


Папа Францішак назваў бязглуздым і лютым актам напад тэрарыстаў на кенійскіскі універсітэт ў горадзе Гарыса. У спецыяльным пасланні Святы Айцец выказаў свой глыбокі смутак у сувязі з трагічнай гібеллю людзей і запэўніў у сваёй малітве за ахвяр тэракту, іх блізкіх, а таксама аб навяртанні злачынцаў. Ён заклікаў памножыць намаганні накіраваныя на спыненне насілля ў свеце і “набліжэнне новай эры братэрства, справядлівасці і міру”.

У выніку нападу на універсітэт у Гарысе 2 красавіка 2015 г. загінулі па меншай меры 150 чалавек. Паводле сведак трагедыі, злачынцы стралялі толькі ў студэнтаў-хрысціян. Адказнасць за тэракт узяла на сябе ісламісцкая групоўка “Аш-Шабаб”, якая дзейнічае пераважна на тэрыторыі суседняй з Кеніяй Самалі.








All the contents on this site are copyrighted ©.