2015-04-01 13:54:00

Ватыкан і Італія будуць абменьвацца падатковай інфармацыяй


1 красавіка 2015 г. у Ватыкане была падпісана Канвенцыя аб абмене падатковай інфармацыяй паміж Апостальскай Сталіцай і Італьянскай Рэспублікай. З боку Святога Пасаду дакумент падпісаў арцыбіскуп Пол Галахер, сакратар па адносінах з дзяржавамі, а з боку Італіі – міністр эканомікі і фінансаў Пьер Карла Падоан.

Канвенцыя зробіць больш спрошчаным абмен падатковай інфармацыяй па запросе згодна з самымі сучаснымі патрабаваннямі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Яе падпісанне ўпісваецца ў шэраг ініцыятыў Апостальскай Сталіцы прынятых з мэтай спрыянню празрыстасці эканамічнай і фінансавай сістэмы, барацьбе з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму. Канвенцыя прадугледжвае абмен фінансавай інфармацыяй за перыяд пачынаючы з 1 студзеня 2009 г. Італія стала першая краінай з якой Святы Пасад падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве ў падатковай сферы.








All the contents on this site are copyrighted ©.