2015-03-30 11:28:00

Папа сустракаецца з кіраўнікамі ватыканскіх дыкастэрый


Пантыфік прысвяціў 30 скавіка 2015 г. на сустрэчы з кіраўнікамі ключавых ватыканскіх дыкастэрый. Свой працоўны дзень Францішак распачаў спатканнямі з арцыбіскупам Хасэ Радрыгесам Карбальё, сакратаром Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця; і кардыналам Станіславам Рылкай, старшынёй Папскай рады па справах свецкіх. 

Сёння таксама пройдуць сустрэчы Папы з арцыбіскупам Жан-Луі Брюге, архіварыусам і бібліятэкарам Рымскага Касцёла; кардыналам Анджэла Камастры, арцыпрэсбітэрам базылікі св. Пятра і вікарыем Святога Айца для Дзяржавы Ватыкан; і арцыбіскупам Вінчэнца Палія, старшынёй Папскай рады па справах сям’і.

Таксама адбылася сустрэча папы Францішка з кардыналам Анджэла Баньяска, старшынёй італьянскага епіскапата.








All the contents on this site are copyrighted ©.