2015-03-28 11:33:00

Папская біблійная камісія зоймецца антрапалогіяй


Біблійная антрапалогія будзе ў цэнтры ўвагі штогадовай пленарнай сесіі Папскай біблійнай камісіі, якая збярэцца ў Ватыкане 13-17 красавіка 2015 г. на чале са старшынёй, кардыналам Герхардам Людвігам Мюлерам. Трэба нагадаць, што папярэдняе пасяджэнне ў 2014 г. праходзіла на тэму натхнення і ісціны ў Бібліі. Яе вынікам стала апублікаванне спецыяльнага дакументу пад назвай: “Натхненне і ісціна Бібліі. Слова, якое прыходзіць ад Бога і кажа пра Бога, каб збавіць свет”. 

Мэта сёлетняй пленарнай сесіі – узняць новую новую і актуальную праблему біблійнай антрапалогіі і ўнесці пазітыўны ўклад ў тэму, якая тычыцца не толькі веры і ідэнтычнасці вернікаў, але і чалавека як такога. Гэта важна асабліва ў наш час, калі існуюць тэндэнцыі і спробы адмовіцца ад любога маральнага закону ў імя ілжывай канцэпцыі свабоды і праўды, гаворыцца ў паведамленні Папскай біблійнай камісіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.