2015-03-27 12:30:00

Папа прызначыў пасланніка ў Ірак на Вялікі тыдзень


Папа Францішак прызначыў кардынала Фернанда Філоні, прэфекта Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, сваім спецыльяным пасланнікам у Ірак на святкаванне Вялікага тыдня. У перыяд галоўных хрысціянскіх урачытасцяў, калі ўзгадваецца мука, смерць і ўваскрасенне Езуса Хрыста, пурпурат будзе маліцца разам са шматлікімі іракскімі сем’ям, якія сталі ахвярамі насілля і былі вымушаны пакінуць уласныя дамы. Такім чынам Святы Айцец выказаў сваё жаданне быць побач з пакутуючымі ад пераследу вернікамі.

Каб шматлікія іракскія сем’і маглі адчуць салідарнасць Пантыфіка, яны атрымаюць традыцыйныя пасхальныя пірагі, набытыя на сродкі, сабраныя спецыяльна для іх вернікамі Рымскай дыяцэзіі.

Такі ж знак салідарнасці Папа скіраваў хрысціянам паўночнай часткі Нігерыі праз мясцовы епіскапат.








All the contents on this site are copyrighted ©.