2015-03-27 14:32:00

Пантыфік сустрэнецца з Баракам Абамай


23 верасня 2015 г. у Вашынгтоне адбудзецца сустрэча Папы Францішка і Прэзідэнта ЗША Барака Абамы, паведамілі 27 сакавіка 2015 г. у Ватыкане. Падчас наведвання Пантыфікам Белага дома ён і Барак Абама працягнуць дыялог, распачаты ў Ватыкане ў сакавіку 2014 г. Плануецца, што яны абмяркуюць шэраг праблем, звязаных з клопатам пра маргіналізаваныя і бедныя слаі насельніцтва, спрыяннем эканамічнаму развіццю, абаронай навакольнага асяроддзя, абаронай рэлігійных меншасцяў, свабодай веравызнання, а таксама інтэграцыяй мігрантаў і бежанцаў. 

Нагадаем, што Папа накіруецца ў ЗША на Сусветную сустрэчу сем’яў, якая пройдзе ў Філадэльфіі 22-25 верасня 2015 г. Акрамя таго, ён наведае Нью-Ёрк і выступіць на сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, а таксама прамовіць да абедзвюх палат Кангрэса ЗША. Гэта будзе першы афіцыйны візіт папы Францішка ў Злучаныя Штаты Амерыкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.