2015-03-23 14:33:00

Кардынал Сандры наведвае Венгрыю


22-25 сакавіка 2015 г. адбываецца візіт у Венгрыю кардынала Леанарда Сандры, прэфекта Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. Нагодай для падарожжа высокага ватыканскага іерарха стала святкаванне 300-годдзя санктуарыя ў Марыяпочы і адкрыццё, пасля рэстаўрацыі, катэдральнага касцёла ў Мішкальцы, у якіх ён прыме ўдзел.

Марыйны санктуарый Марыяпоч знаходзіцца ў паўночнай частцы Венгрыі, недалёка ад украінскай і румынскай мяжы. Ён з’яўляецца месцам пілігрымак не толькі для венгерскіх католікаў, але таксама і для вернікаў з іншых краін. 18 жніўня 1991 г. яго наведваў св. Ян Павел ІІ. У санктуарыі захоўваецца цудатворны абраз Маці Божай, перэгрынацыя якога здзейсняла па венгерскіх парафіях на працягу апошніх месяцаў. 22 сакавіка кардынал Сандры прыняў удзел у малітве перад гэтай іконай.

Візіт ватыканскага іерарха адбываецца незадоўга пасля таго, як Апостальская Сталіца абвясціла аб рэарганізацыі Венгерскай грэка-каталіцкай Цакрвы, у якой, акрамя існуючых да гэтага часу Гайдударогскай епархіі і Мішкальцскага экзархату, была створана Мітраполія, якая аб’ядноўвае архіепархію з цэнтрам у Дэбрэцэне і дзве епархіі: Мішкальцскую і новаствораную Ньірэдзьхазскую.  








All the contents on this site are copyrighted ©.