2015-03-19 10:25:00

Францішак наведае штаб-кватэру ААН у Нью-Ёрку


25 верасня 2015 г. папа Францішак наведае штаб-кватэру Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку. Візіт адбудзецца ў рамках святкавання 70-й гадавіны ААН, заснаванай у 1945 г. Бягучы год мае гістарычнае значэнне для ААН яшчэ і таму, што дзяржавы-члены прымуць у ім шэраг важных рашэнняў у галіне ўстойлівага развіцця, клімату, спакою і дабрабыту чалавецтва.

Плануецца, што Святы Айцец звернецца да Генеральнай Асамблеі ААН, правядзе двухбаковыя сустрэчы з Генеральным сакратаром і Старшынёй Генеральнай Асамблеі, а таксама прыме ўдзел у сустрэчы з персаналам арганізацыі.

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун спадзяецца, што візіт Пантыфіка натхніць міжнародную супольнасць на тое, каб падвоіць намаганні, накіраваныя на гарантыю чалавечай годнасці, сацыяльнай справядлівасці, талерантнасці і разумення сярод народаў свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.