2015-03-19 11:57:00

Святы Пасад асудзіў тэракт у туніскім музеі


Нечалавечым актам назваў кардынал Пьетра Паралін, Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, тэрарыстычны напад ў туніскім музеі “Бардо”, учынены 18 сакавіка 2015 г. і ў выніку якога загінулі па меншай меры 20 чалавек. “Ён павінен быць рашуча асуджаны і трэба спадзявацца, што больш не будзе здзесняцца насілле ў імя Бога”, - сказаў пурпурат у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё.

Бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца пракаментаваў таксама некаторыя іншыя падзеі ў жыцці Касцёла і грамадства, у прыватнасці нядаўна абвешчаны Юбілейны год міласэрнасці. “Як казаў св. Ян Павел ІІ, міласэрнасць – гэта лек Божы ад чалавечага зла. Я спадзяючы, што гэты Святы год, гэты лек, будзе прымацца ў асабліва вялікіх дозах і нарэшце дапаможа вылячыць усе раны, ад якіх пакутуе грамадства”, - сказаў кардынал Паралін.

У сувязі са святакаваннем 25-годдзя аднаўлення дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Румыніяй, якое адзначаецца 19 сакавіка 2015 г. кардынал Дзяржсакратар пажадаў, каб яны працягвалі развівацца на карысць згодзе і міру ў свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.