2015-03-14 15:20:00

Папа да настаўнікаў: любіць “складаных” вучняў


14 сакавіка 2015 г. Святы Айцец сустрэўся з членамі Каталіцкага настаўніцкага саюза – італьянскага аб’яднання, у якое ўваходзяць школьныя настаўнікі з усёй краіны. На аўдыенцыі з Пантыфікам, якая адбылася ў ватыканскай Зале Паўла VI, сабраліся каля 2 тыс. яе членаў. Францішак назваў аўдыенцыю “сустрэчай паміж калегамі”. Ён нагадаў, што сам займаўся выкладчыцкай дзейнасцю і з задавальненнем успамінае час, які праводзіў разам з навучэнцамі.

“Вучыць іншых – гэта цудоўная праца. Шкада, што праца настаўнікаў кепска аплочваецца. Яны ведзь праводзяць час не толькі ў школе, але павінны таксама рыхтавацца, думаць пра кожнага з вучняў: як ім дапамагчы ісці наперад. Сапраўды, гэта несправядівасць! Такая цудоўная праца, і так кепска аплочваецца. Гэта ведзь крыху падобна на тое, як быць бацькамі, прынамсці духоўна. Гэта вялікая адказнасць!”, – сказаў Францішак.

Святы Айцец заклікаў настаўнікаў браць прыклад з хрысціянскіх выкладчыкаў і ісці на “школьныя перыферыі”, якія нельга асудзіць на маргіналізацыю, неадукаванасць і кепскае жыццё.

“Абавязак добрага настаўніка – тым больш хрысціянскага – заключаецца ў тым, каб найбольш любіць “складаных” вучняў, самых слабых, няўдачлівых. Езус сказаў бы: калі любіце тых, хто вучыцца, тых, якія добра выхаваны, якую ўзнагароду атрымаеце? Ёсць тыя, якія даводзяць да страты цярпення – іх мы павінны любіць больш! Тых, якія не хочуць вучыцца, знаходзяцца ў кепскай  сітуацыі, інваліды або замежнікі– яны сёння з’яўляюцца вялікім выклікам для школы”, - сказаў Папа.  








All the contents on this site are copyrighted ©.