2015-03-11 14:54:00

Святы Айцец абмые ногі зняволеным


У Вялікі Чацвер, 2 красавіка 2015 г., Пантыфік узначаліць Святую Імшу Вячэры Пана ў рымскай турме “Рэбібія”. Эўхарыстыя адбудзецца ў касцёле новага комплексу гэтай пэнітэнцыярнай установы. У ёй прымуць удзел шматлікія зняволеныя – як мужчыны, так і жанчыны. Дванаццаці з іх Францішак абмые ногі, згодна з абрадам уласцівым гэтай літургіі.

Традыцыю цэлебрацыі Святой Імшы Вячэры Пана ў адной з турмаў, бальніц ці прытулкаў для бедных і выкінутых на ўзбочыную сацыяльнага жыцця, папа Францішак прынёс са свайго душпастрыскага досведу служэння ў якасці арцыбіскупа Буэнас-Айрэса. У папярэднія два гады свайго пантыфікату ён цэлебраваў гэту літургію ў рымскай калоніі для непаўналетніх “Casal del Marmo” і ў сацыяльным цэнтры “Santa Maria della Provvidenza”, у якім пражываюць людзі з абмежаванымі магчымасцямі і пажылыя.

Францішак стане трэццім Папам, які наведае рымскую турму “Рэбібія”. У 1983 г. тут быў св. Ян Павел ІІ, а ў 2011 г. Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.