2015-03-08 13:56:00

Святы Айцец павіншаваў жанчын з 8 сакавіка


“Сёння 8 сакавіка, я віншую ўсіх жанчын, якія кожны дзень спрабуюць пабудаваць грамадства больш гуманнае і гасціннае”, - сказаў папа Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” у Ватыкане. “Па-братэрску дзякую ўсім тым, хто тысячамі спосабаў сведчыць Евангелле і працуе ў Касцёле”, - дадаў ён.

Святы Айцец адзначыў, што гэты дзень дазваляе прыцягнуць увагу да важнай ролі жанчын і іх прысутнасці ў нашым жыцці, асабліва тых, якіх дыскрымінуюць і паддаюць пакутам. Пантыфік заклікаў глядзець з павагай на жанчын, якія бачаць, разумеюць і адчуваюць свет больш адкрытым сэрцам. Ён запэўніў іх усіх у малітве і ўдзяліў сваё благаслаўленне.








All the contents on this site are copyrighted ©.