2015-03-07 11:12:00

Францішак адзначыць 50-годдзе першай імшы па-італьянску


Папа Францішак адзначыць гадавіну цэлебрацыі першай св. Імшы па-італьянску. Урачыстая літургія з гэтай нагоды пройдзе 7 сакавіка 2015 г. у рымскім касцёле Усіх Святых, дзе ў 1965 г. з вуснаў Паўла VI упершыню імшальныя тэксты прагучалі не па-лацінску, што стала своеасаблівай інаўгурацыяй новых літургічных нормаў ІІ Ватыканскага Сабору. З гэтага моманту прайшло 50 гадоў. Павел VI сказаў у той дзень, што 7 сакавіка 1965 г. ва ўсіх парафіях і касцёлах свету уступае ў сілу новы спосаб малітвы і цэлебрацыі св. Імшы на мясцовых мовах, дзякуючы чаму кожны сказ і слова літургіі становяцца зразумелымі.








All the contents on this site are copyrighted ©.