2015-03-07 11:54:00

Кардынал нагадаў аб праве цэлебрацыі дарэформенай імшы


У Касцёле кожны павінен мець магчымасць цэлебраваць св. Імшу згодна са сваім жаданнем. Такі сэнс быў закладзены ў дакумент Бэнэдыкта XVI “Summorum Pontificum”, у які ён уклаў шмат энергіі і надзеі. На жаль, поўны поспех не быў дасягнуты, сказаў новы прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардынал Рабер Сара ў інтэрв’ю парталу “Aleteia”. Ён адзначыў, што II Ватыканскі Сабор ніколі не патрабаваў адмовы ад дарэформенай св. Імшы або лацінскай мовы. Ён прызнаў, аднак, што ў гэтай літургічнай дыскусіі абодва бакі занадта бескампрамісна адстойвалі свой абрад. 

Ватыканскі іерарх лічыць, што трэба садзейнічаць саборнай літургічнай рэформе і весці людзей да адкрыцця прыгажосці літургіі і яе святасці. Эўхарыстыя, гэта не таварыскі пасілак, але святая таямніца, падкрэсліў кардынал Сара.








All the contents on this site are copyrighted ©.