2015-03-06 10:02:00

Рэкалекцыі для свецкіх супрацоўнікаў Ватыкана


23-26 сакавіка 2015 г. у капліцы св. Паўла ў Апостальскім палацы Ватыкана пройдуць велікапосныя рэкалекцыі для свецкіх супрацоўнікаў структур Рымскай курыі і звязаных з ёй устаноў. Галоўнай тэмай духоўных практыкаванняў будзе спакушэнне Езуса на пустыні. Правядзе рэкалекцыі  вядомы італьянскі бібліст кс. Фабіа Расіні, кіраўнік аддзела пакліканняў Рымскай дыяцэзіі.

У велікапосных духоўных практыкаваннях змогуць прыняць удзел работнікі Дзяржсакратарыяту, Адміністрацыі маёмасці Святога Пасаду, Службы папскіх літургічных цэлебрацыі, Ватыканскай апостальскай бібліятэкі, Апостальскай элемазінарыі, Прэфектуры папскага дому і іншых структур.

Папа Францішак са сваімі бліжэйшымі супрацоўнікамі перажыў час рэкалекцый у першы тыдзень Вялікага посту, 22-27 лютага 2015 г. Духоўныя практыкаванні праходзілі ў мястэчку Арыча, у 30 км ад італьянскай сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.