2015-03-03 15:24:00

Афіцыйная праграма візіту Папы ў Пампеі і Неапаль


3 сакавіка 2015 г. была апублікавана праграма візіту папы Францішка ў Пампеі і Неапаль. 21 сакавіка 2015 г. раніцай Пантыфік вылеціць з Ватыкана ў пампейскі санктуарый Маці Божай Ружанцовай, дзе прабудзе каля гадзіны. Затым ён накіруецца ў Неапаль, дзе спачатку наведае яго прыгарад – раён Шампія. Тут, на плошчы св. Яна Паўла ІІ, Францішак сустрэнецца з прадстаўнікамі розных сацыяльных груп і прафесій і звернецца да іх з прамовай. Затым ён узначаліць Эўхарыстыю на плошчы Плебісцыта, пасля чаго накіруецца ў мясцовую турму, дзе з’есць просты абед разам са зняволенымі.

У мясцовым архікатэдральным касцёле Францішак ушануе рэліквіі апекуна горада – св. Януарыя – і сустрэнецца з духавенствам і кансэкраванымі асобамі. Падчас візіту адбудзецца таксама сустрэча з хворымі, а яго апошнім пунктам стане спатканне з моладдзю на ўзбярэжжы Карачола.








All the contents on this site are copyrighted ©.