2015-03-02 16:31:00

Папа сустрэўся з прэм’ер-міністрам Курдыстана


Гуманітарны крызіс ў Курдыстане быў у цэнтры дыскусіі папы Францішка з Нэчыварам Ідрысам Барзані, прэм’ер-міністрам Рэгіянальнага ураду Іракскага Курдыстана. 2 сакавіка 2015 г. Святы Айцец прыняў палітычнага дзеяча на аўдыенцыі ў Ватыкане. У ходзе перамоваў абмяркоўвалася актуальная сітуацыя іракскіх курдаў ва ўмовах дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі “Ісламская дзяржава”. Гаворка, між іншым, ішла пра праблемы шматлікіх бежанцаў. Адзначалася неабходнасць умяшання міжнароднай супольнасці для спынення насілля і дапамогі ў вырашэнні гуманітарнай драмы. 








All the contents on this site are copyrighted ©.