2015-02-25 16:34:00

Папа і ватыканскія іерархі разважаюць над жыццём Іллі


Папа Францішак і супрацоўнікі Рымскай курыі працягваюць удзел у велікапосных практыкаваннях, якія праходзяць у невялікім італьянскім мястэчку Арыча, у 30 км ад Рыма. 25 лютага 2015 г. айцец-рэкалекцыяніст Бруна Сэкандзін запрасіў паразважаць над жыццём прарока Іллі, у той момант, калі апошні меў “гіпертрафіраванае я” і лічыў сябе “пупом Зямлі”. Бог жадаў яго перамянення і ствараў умовы – нават складаныя сітуацыі – каб той, нарэшце, апынуўся ў цішыні, зазірнуў у глыбіню сваёй душы, “даў голас неспакою, які насіў унутры”. Італьянскі кармеліт заклікаў удзельнікаў рэкалекцый да разважання аб сваіх жыццёвых сітуацыях і аб адносінах з Богам.

Перад абліччам цяжкасцяў Ілля нават хацеў памерці на гары Сінай, дзе быў заключаны запавет ізраільскага народа з Богам, нагадаў кармеліт. Але задума Бога была іншай – Ён вырашыў пачаць новы этап у жыцці прарока. Калі мы, як Ілля, “расчараваныя, стомленыя, лічым сябе лепшымі за іншых або думаем, што свет напоўнены толькі атакуючымі злымі духамі”, варта дазволіць “Богу здзівіць нас” і пачаць новы шлях, заклікаў рэкалекцыяніст.








All the contents on this site are copyrighted ©.