2015-02-23 11:33:00

Святы Пасад пацвердзіў запрашэнне Папу наведаць Германію


Прадстаўнік Святога Пасаду, кс. Фэдэрыка Ламбардзі, пацвердзіў інфармацыю аб тым, што Канцлер Ангела Меркель афіцыйна запрасіла папу Францішка наведаць Германію. Гэта адбылося падчас аўдыенцыі ў Ватыкане 21 лютага 2015 г. Інфармацыя была раней распаўсюджана прэс-сакратаром нямецкага ўрада Штэфанам Зібертам. Трэба нагадаць, што папярэднік Францішка, Бэнэдыкт XVI падчас свайго пантыфікату наведваў Радзіму тройчы: у жніўні 2005 г., калі ўдзельнічаў у Сусветных днях моладзі ў Кёльне; у верасні 2006 г., тады ён наведаў сваю родную Баварыю; і ў верасні 2011 г., калі, між іншым, здзейніў візіт у сталіцу краіны, Берлін. Таксама Ян Павел ІІ падчас свайго 27-гадовага прабывання на Пасадзе св. Пятра наведаў Германію тройчы.

Варта адзначыць, што на працягу гісторыі Пантыфікі звярталі адмысловую ўвагу да Касцёла на нямецкіх землях. Аб гэтым сведчыць хаця б той факт, што пачынаючы з VIII ст. сюды адбылося 18 папскіх візітаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.