2015-02-23 14:11:00

Пантыфік прымае ўдзел у рэкалекцыях


23 лютага 2015 г. у італьянскім мястэчку Арыча праходзіць другі дзень велікапосных практыкаванняў, у якіх прымае ўдзел папа Францішак і супрацоўнікі Рымскай курыі. У плане рэкалецый, акрамя Эўхарыстыі, малітвы і адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, прадугледжаны дзве канферэнцыі на тэму “шляхоў аўтэнтычнасці”. Айцец Бруна Сэкандзін, які праводзіць духоўныя практыкаванні, прапанаваў іх удзельнікам пазнаёміцца з разважаннямі пра важнасць “вяртання да каранёў веры” і пра неабходнасць мужнага і вызначанага “выйсця з укрыцця”.

Святы Айцец і ватыканскія іерархі прабудуць у Арыча да 27 лютага 2015 г. Рэкалекцыі прысвечаны душпастырскім тэмам у святле біблійнага апавядання пра прарока Іллю.








All the contents on this site are copyrighted ©.