2015-02-19 15:25:00

Святы Айцец распавёў пра “мастацтва цэлебрацыі”


19 лютага 2015 г. папа Францішак сустрэўся ў Ватыкане з пробашчамі парафій Рымскай дыяцэзіі. Спатканне праходзіла за зачыненымі дзвярыма, а галоўнай яго тэмай стала “мастацтва цэлебрацыі”. Папа заклікаў святароў абнавіць захапленне прыгажосцю літургіі. Трэба шукаць раўнавагі ў цэлебрацыі: пазбягаць сухога чытання літургічных тэкстаў, але таксама і няхайнасці. Цэлебрацыя з’яўляецца ўваходам у таямніцу і дазваляе іншым увайшлі ў яе. Гэтаму, аднак, перашкаджаюць выпадкі, калі святар становіцца “шоўменам”, лічыць Пантыфік.

Літургія павінна заўсёды “уражваць” вернікаў, але перад гэтым яна павінна “уражваць” саміх цэлебрантаў, перакананы Святы Айцец. Ён параіў святарам не казаць падчас св. Імшы аб абстрактных рэчах, якія могуць быць цікавыя толькі ім самім. Неабходна адштурхоўвацца ад таго, чым жывуць людзі, ад іх досведу, пакут, цяжкасцяў, і весці іх да пачуцця захаплення. Фундаментальна, каб гамілія ад пытанняў чалавечага жыцця вяла да новага жыцця, сустрэчы з сакральным, адзначалася падчас ватыканскага спаткання. 








All the contents on this site are copyrighted ©.