2015-02-19 11:57:00

Вялікі пэнітэнцыярый даў парады на Вялікі пост


Кіраўнік Апостальскай Пэнітэнцыярыі, кардынал Маўра Пьячэнца, прапанаваў вернікам на працягу Вялікага посту абмежаваць час карыстання сродкамі інфармацыі і ахвяраваць яго Богу і бліжняму. На яго думку, цішыня, якая ўтворыцца ад выключанага радыё ці тэлевізара, дапаможа пражыць час нашмат лепш і карысней. Вялікі пэнітэнцыярый нагадаў пра важнасць малітвы, посту і міласціны – трох велікапостных практык. “Без малітвы – няма веры, няма духоўнага жыцця, няма рэальнай магчымасці навяртання”, - сказаў ён у інтэрв’ю агенцтву “Zenit” . Пост, на думку кардынала, асабліва актульны сёння, бо дапамагае перамагчы асабіста, у сям’і і супольнасці пануючую культуру марнатраўства.

Іерарх запрасіў вернікаў параіцца са сваім духоўным кіраўніком або спаведніком і выбраць больш адпаведныя для сябе пакаяльныя формы, згодна са сваёй жыццёвай сітуацыяй і сваімі рэальнымі магчымасцямі, якія тычацца як здароўя, так і духоўнасці. “Не магчыма прасіць у рабочага, які працуе восем гадзін у дзень, ці ў маці, якая корміць дзіця, устрымлівацца ад ежы, але, канешне, яны могуць больш маліцца, прачытаць старонку Евангелля, наведаць хворага, могуць прабачыць”, - сказаў кардынал Пьячэнца.








All the contents on this site are copyrighted ©.